Сяргей Булыга нарадзіўся 17 верасня 1953 года ў Мінску, піша budzma.org.

Cкончыў Беларускі політэхнічны інстытут па прафесіі інжынер-электрык, затым — Вышэйшыя двухгадовыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў.

Друкаваўся з 1980 года. Аўтар казачнай фантастыкі, апавяданняў і казак для дзяцей і дарослых, кінасцэнарыяў, раманаў і аповесцяў у жанры гістарычнай фантастыкі. 

Раман «Чужая карона» ў 2005-м годзе быў адзначаны прэміяй Івана Яфрэмава за найлепшы раман 2004-га года. Публікаваўся на рускай, беларускай, украінскай, польскай і англійскай мовах. C 2013 па 2015 год — намеснік галоўнага рэдактара часопіса фантастыкі «Касмапорт». Жыў у Мінску.