Гэта: знявага прадстаўніка ўлады (арт. 369), гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364) і паклёп (арт. 188).

Паводле абвінавачвання, 52-гадовая жанчына ў тэлеграме абразіла начальніка і супрацоўнікаў Полацкага РАУС Аляксандра Гаруса, Віталя Шашукова і Дзяніса Карасёва.

Суддзя Андрэй Дзергачоў прысудзіў жанчыне тры гады абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?