Яўген Юшкевіч

Яўген Юшкевіч

Так, Сяргей Прус і Дзмітрый Бондараў былі асуджаныя паводле ч. 3 арт. 130 КК да 5 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі за стварэнне і размяшчэнне ў інтэрнэце відэароліка з заклікамі да супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да супрацоўнікаў АМАП ГУУС Магілёўскага аблвыканкама.

Дзмітрый Сончык быў асуджаны паводле арт. 364 і арт. 369 КК да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі за абразы і пагрозы супрацоўнікам АУС у каментарах у адным з тэлеграм-каналаў цягам 2020-2021 г. 

Андрэй Разуваеў быў асуджаны да чатырох гадоў хіміі за абразу прадстаўніка ўлады і захоўванне нязначнай колькасці пораху, які застаўся ў абвінавачанага з часоў занятку паляваннем. 

Ірына Мельхер, Антон Мельхер, Галіна Дзербыш, Сяргей Разановіч, Любоў Разановіч, Павел Разановіча затрыманыя па абвінавачванні ў тэрарызме. Названыя людзі знаходзяцца пад вартай з пачатку снежня 2020 года.

Экс-следчы Яўген Юшкевіч таксама абвінавачваецца ў тэрарызме, а таксама паводле арт. 342 і 293 КК.

Праваабаронцы заклікаюць перагледзець прынятыя ў дачыненні да названых палітвязняў меры, працэсуальныя рашэнні і прысуды пры выкананні права на справядлівае разбіральніцтва і ліквідацыі фактараў, якія паўплывалі на рашэнні аб меры стрымання і прысуды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0