Аб прыездзе ў Расію

«Пакуль асцерагаюся, таму што я была абвешчаная ў Расіі ў вышук. Сустрэлася б з вамі з задавальненнем на нейтральнай тэрыторыі».

«Вядома, [пагроза арышту] застаецца, таму што небяспечна на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Беларусаў, якія выехалі на тэрыторыю Расіі, экстрадуюць вельмі лёгка», — сказала Ціханоўская.

Аб тым, як трапіла ў палітыку

«Асабіста мой вопыт — я трапіла зусім выпадкова, таму што мой першы крок, скажам так, у гэтую справу, быў толькі для таго, каб падтрымаць свайго мужа, які хацеў балатавацца ў прэзідэнты, толькі для таго, каб паказаць людзям альтэрнатыву. Я бачыла як майго мужа першы раз пасадзілі, і другі, і трэці. Я пайшла ў першую чаргу за мужам. < … > Я зразумела, што я з беларусамі, я за мужа».

Аб удзеле ў новых выбарах

«Я не планую балатавацца ў новых выбарах, перш за ўсё таму, што ў мяне няма палітычных амбіцый. І яшчэ немалаважны факт: я абяцала беларусам, я не збіраюся быць прэзідэнтам Беларусі. У нас шмат годных людзей, якія могуць узяць на сябе кіраўніцтва краінай. Таму мой адказ: не».

Аб эфектыўнасці санкцый

«Яны [санкцыі] былі б нашмат больш эфектыўнейшыя, калі б прадстаўнікі рэжыму не маглі прыехаць і ўзяць крэдыты. Яны могуць. Таму давайце задамо пытанні прадстаўнікам Крамля: ці варта яно таго? < … > Трэба прадстаўляць новага чалавека ва ўладзе, які будзе гэтак жа паляпшаць нашы гандлёвыя, эканамічныя стасункі з Расіяй. Я думаю, гэта будзе ўзаемавыгадная і адкрытая пазіцыя для ўсіх. Навошта ў Крамлі думаюць, што пасля Лукашэнкі ўсё будзе дрэнна? У нашых стасунках усё будзе яшчэ лепш».

Аб неатрыманні Нобелеўскай прэміі

«Няма. Нават не паплакала. Мы пайшлі, паслухалі — уручылі іншым людзям, журналістам. Вельмі рада за іх. < … > Пераступілі, павіншавалі тых, каму яна дасталася і пайшлі далей».

Аб зносінах з мужам

«Мы камунікуем толькі праз адваката. І тое, гэта вельмі камунікацыя павярхоўная, таму што ўсё, што я магу даведацца ад адвакатаў — гэта стан яго здароўя, настрой і гэтак далей. Па справе судовай нічога не магу ведаць, тым больш нядаўна пазбавілі ліцэнзіі адваката Сяргея Ціханоўскага і гэта, на жаль, ужо агульнапрынятая практыка ў Беларусі. Такія факты ўсё яшчэ мне даступныя, пра здароўе, я яму магу перадаць, што новага ў нас, у дзетак».

Ці можна было паступіць інакш падчас пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў

«Напэўна, па-іншаму нічога нельга было зрабіць. Мы рабілі, не хачу казаць слова рэвалюцыя, але так і ёсць, зыходзячы з бягучых падзей. І, магчыма, адзінае, што мы недаацанілі ў той момант — гэта неадэкватнасць улады. Я, шчыра кажучы, думала, я была ўпэўненая, што так званая ўлада ўбачыць сотні тысяч людзей на вуліцах і зразумее, што пара ўжо весці дыялог з беларусамі, не прымаць рашэнне дзесьці там наверсе, не ўтрымліваць уладу сілай, а ўбачыць волю народа. І прымаць рашэнні для людзей, а не для аднаго чалавека».

Ці можа Пуцін быць мадэратарам гутаркі паміж Ціханоўскай і Лукашэнкам

«Вядома, можа, як і прадстаўнікі іншых краін. Для таго, каб дамоўленасці, якія будуць выказаныя на перамовах, падчас дыялогу, усімі прымаліся і былі, скажам так, прадстаўнікі іншых краін, якія гэта фіксуюць, каб далей не ўзнікала пытанняў».

Пры якіх умовах могуць адбыцца перамовы Лукашэнкі і Ціханоўскай

«Асноўнай умовай для перамоваў павінна быць спыненне гвалту, і палітвязні выходзяць на волю. Перамовы [павінны] з ключавымі фігурамі ўлады. Калі так здарыцца, што ён [Лукашэнка] будзе за сталом перамоваў, то давядзецца перагаворвацца. Але існуюць такія пляцоўкі, як АБСЕ, напрыклад, і на ёй могуць быць прадстаўнікі рэжыму, дэмакратычных сіл».

Аб перамовах з рэжымам і квітках у Мінск

«Нам не намякалі і не паказвалі. Мы заўсёды гатовыя выехаць [на перамовы з рэжымам Лукашэнкі]. У той момант мы купілі квіткі, бо думалі, што будзе такая магчымасць — выехаць у Мінск. У нас быў свой план. Але зноў жа, недаацанілі жаданне захаваць уладу супраць волі беларусаў».

Аб рэвалюцыйнай змене ўлады

«Я супраць такога сцэнара, я яго не падтрымліваю. Напэўна, ва мне гаворыць жанчына перш за ўсё. І я разумею, што пры такіх падзеях ахвяры непазбежныя, шматлікія ахвяры, асабліва калі рэжым Лукашэнкі гатовы страляць. А мы ведаем, што яны гатовыя забіваць людзей. Таму я не хацела б ахвяраваць беларусамі ў такім захопе».

Чытайце таксама: «Часта пытаюць: «Чаму вы ўжо не здасцеся?» Я адказваю: «Проста не маем права». Гутарым са Святланай Ціханоўскай напярэдадні Нобеля

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?