Паведамляецца, што ў многіх арганізацыях прынятыя канкрэтныя рашэнні для таго, каб матываваць людзей клапаціцца пра здароўе сваё і сваіх блізкіх ва ўмовах неспрыяльнай эпідсітуацыі. Гэта зафіксавана ў калектыўнай дамове альбо рэалізуецца шляхам выдання загаду кіраўніка.
Так, пры прадастаўленні сертыфіката аб вакцынацыі ад COVID-19 выдаецца матэрыяльная дапамога ў памеры ад 1 да 5 базавых велічынь у залежнасці ад фінансавых магчымасцяў прадпрыемстваў.
Так, работнікі «Шкловалакна» атрымліваюць па 100 рублёў, Віцебскай бройлернай фабрыкі — 50 рублёў.