Марыя Тарасенка 

Марыя Тарасенка 

13 кастрычніка пракуроры Яўген Фартушняк і Кірыл Вышнякоў запатрабавалі пакаранне палітзняволеным праваабаронцам: для Леаніда і Таццяны — па тры гады пазбаўлення волі, Марыі — два з паловай гады пазбаўлення волі, паведамляюць праваабаронцы.

18 кастрычніка мусілі працягнуцца спрэчкі бакоў, але Марыя Тарасенка не з'явілася на суд, яна з'ехала з Беларусі.

Суд перанеслі на 20 кастрычніка, але Марыю не знайшлі да гэтага часу. На судзе пракуроры прасілі месяц для вылучэння крымінальнай справы супраць Тарасенка ў асобную вытворчасць, але суддзя Сяргей Салоўскі даў на гэта толькі тыдзень.

26 кастрычніка на судзе аднавілася судовае следства па крымінальнай справе супраць Судаленкі і Ласіцы. Арыенціровачна прысуд будзе вынесены ў сярэдзіне лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0