Такія вынікі апытання, праведзенага Belarus IT Companies Club з 6 да 11 кастрычніка 2021 года сярод уласнікаў і дырэктараў ІТ-кампаній Беларусі, піша belmarket.by.

Так, 78% ІТ-кіраўнікоў сутыкнуліся са скарачэннем на рынку тэхнічных спецыялістаў, а 46% канстатавалі іх адчувальны дэфіцыт. Гэты паказчык у параўнанні з данымі красавіка 2021 вырас на 12%. Пры гэтым толькі 4% рэспандэнтаў лічаць, што ІТ-спецыялістаў у Беларусі стала больш.

Як адзначаюць аўтары апытання, калі ў красавіку 20% кіраўнікоў не адчувалі адтоку распрацоўшчыкаў, то цяпер сітуацыя кардынальна змянілася. Не адчуваюць адтоку толькі 2% наймальнікаў.

35% лічаць, што за апошнія паўгода рэлакаваліся за мяжу прыкладна 5-10% ІТ спецыялістаў, 50% думаюць, што з'ехала больш за 10% распрацоўшчыкаў.

Што тычыцца развіцця сітуацыі, то па прагнозах рэспандэнтаў рэлакацыя распрацоўшчыкаў за мяжу або працягнецца з той жа хуткасцю або ўзмоцніцца (63%). Разам з тым, 35% удзельнікаў апытання прагназуюць запаволенне адтоку ў бліжэйшы час. У красавіку прагноз быў менш вясёлкавым — аб запаволенні тады казалі толькі 13%.

У справаздачы, апублікаваным па выніках апытання BICC, гаворыцца, што 46% кампаній не плануюць выводзіць бізнэс з Беларусі нават часткова. Крыху больш за палову падтрымліваюць ідэю рэлакацыі часткі супрацоўнікаў, а не кампаніі цалкам. Пры гэтым 30% кампаній ужо вывезлі частку каманды або ў працэсе рэлакейту, 22% — плануюць гэта зрабіць. Усяго 2% кампаній вывезлі ўсіх супрацоўнікаў або плануюць гэта зрабіць.

Для параўнання, у красавіку 2021 года заставацца ў Беларусі планавалі 62% кампаній, 37% выступілі за частковую рэлакацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0