Крытэрыі прызнання палітвязням не змяніліся.

«Гэта рашэнне заснавана на тым жа падыходзе, што і раней. Па сутнасці гэта рэакцыя на злоўжыванне дзяржавай сваімі паўнамоцтвамі ў галіне норматворчасці і правапрымянення», — кажа юрыст «Вясны» Павел Сапелка.

У выпадку з Галінай Дзербыш, сем’ямі Мельхер і Разановіч утрыманне пад вартай прымяняецца неабгрунтавана, без дастатковых падстаў для гэтага.

Людзей затрымалі яшчэ ў снежні мінулага года. Актыўных следчых дзеянняў у дачыненні да іх не праводзіцца. Расследаванне дагэтуль не скончылі, хоць на дзяржаўных тэлеканалах адразу сцвярджалі, што віна і роля ўсіх фігурантаў справы даказаныя.

Калі верыць матэрыялам расследавання, распаўсюджаным гэтымі рэсурсамі, роля гэтых людзей была эпізадычнай, другараднай. Таму, мяркуюць праваабаронцы, доўгае ўтрыманне Дзербыш, Мельхераў і Разановічаў пад вартай мае мэты, якія супярэчаць агульнапрызнаным стандартам.

Яўгена Юшкевіча прызнавалі палітвязнем у снежні мінулага года, калі яго затрымалі па артыкуле 342 КК. Пасля былога следчага адпусцілі пад падпіску ад нявыездзе. У красавіку яго затрымалі зноў.

Звестак аб здзяйсненні ім гвалтоўных злачынстваў не з'явілася, а яму самому забаронена агучваць нейкую інфармацыю па справе. Абставіны прад'яўлення новага абвінавачвання ў тэрарызме даюць праваабаронцам падставы лічыць, што яго ўтрыманне ў СІЗА можа быць адвольным, звязаным з грамадскай дзейнасцю.

«Вясна» спасылаецца на пазіцыю Камітэта па правах чалавека ААН: утрыманне пад вартай да суда не павінна быць агульнай практыкай. Яно мусіць прымяняцца не на падставе магчымага прысуду за інкрымінаванае злачынства, а на падставе неабходнасці ў гэтай меры.

Чытайце таксама:

«Усё робім правільна!» Топ-следчы Яўген Юшкевіч даў інтэрв'ю з СІЗА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?