Фота depositphotos.com.

Фота depositphotos.com.

Tripadvisor — адзін з самых папулярных сайтаў пра падарожжы ў свеце. Ён прадастаўляе магчымасць спланаваць паездку дзякуючы інфармацыі пра асаблівасці месцаў для адпачынку, гатэляў і рэстаранаў. Асаблівасць рэсурсу ў тым, што шмат у чым ён залежыць ад водгукаў на турыстычныя аб’екты, якія пішуць самі карыстальнікі.

Але ж не ўсім водгукам варта давяраць. У сваёй справаздачы аб інфармацыйнай празрыстасці рэсурс паведаміў, што амаль мільён водгукаў ад карыстальнікаў у 2020 годзе аказаліся падманнымі.

Аднак, згодна са справаздачай, 67% фальшывых водгукаў былі раскрытыя да іх публікацыі на платформе, піша Guardian.

Прадстаўнікі Tripadvisor таксама распавялі пра сітуацыю з платнымі водгукамі — феноменам, што з’явіўся праз жаданне кампаній падняць свае рэйтынгі станоўчымі водгукамі. У мінулым годзе рэсурс выдаліў платныя водгукі з 131 краіны. Рэзкі рост такіх водгукаў быў зафіксаваны сярод карыстальнікаў з Індыі, аднак самі водгукі не абавязкова датычыліся кампаній з гэтай краіны.

Гэтую з’яву называюць будучыняй інтэрнэту. Што трэба ведаць пра метасусвет?

У ЗША ствараюць квартал з 100 дамоў, вырабленых на трохмерным прынтары

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0