Пра гэта заявіў сёння прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з кіраўнікамі загранустаноў Беларусі.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ўзаемадзеянне з Еўрасаюзам не можа будавацца ва ўрон дружалюбным адносінам з Расіяй і наадварот.

«Вельмі важна разумець, што незалежнасць Беларусі шматвектарная: незалежнасць ад усіх, не ад каго‑небудзь аднаго, — сказаў ён. — Я ўпэўнены, што прыстойныя і шчырыя партнёры з абодвух бакоў падтрымаюць наш выбар».

Прэзідэнт канстатаваў, што ва ўзаемаадносінах з Расіяй з’яўляюцца ўсё больш часта і становяцца ўсё больш вострымі спрэчныя моманты, за якімі, часам, прасочваюцца паслядоўнасць і сістэмнасць. Паводле яго слоў, з беларускага боку гэта выклікае трывогу, а часам боль і расчараванне. На яго думку, апіраючыся на перавагі і пазітывы агульнай гісторыі, можна пабудаваць асаблівыя, унікальныя адносіны паміж Беларуссю і Расіяй як новымі незалежнымі дзяржавамі. «Напэўна, многае рабілася з памылкамі і ўпушчэннямі. Але аснова і мэта былі і застаюцца правільныя», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што тэма шматвектарнасці беларускай палітыкі апошнім часам выклікала масу спекуляцый, асабліва ў кантэксце ўзаемаадносін з Расіяй і ЕС.

Ён перакананы, што «корань пытання, як заўсёды, у простым — у інтарэсах». «У апошнія месяцы з розных бакоў на Усходзе і на Захадзе было дастаткова выказванняў і ўзаемных папрокаў адносна сфер уплыву, галін геапалітычных або жыццёвых інтарэсаў. Памылкова ў гэтых дыскусіях адно: Беларусь разглядаюць толькі ў якасці аб’екта чыіх‑небудзь інтарэсаў», — сказаў беларускі лідэр.

«А як жа нашы інтарэсы, уласна Беларусі? Яны ж і ёсць самыя законныя і абгрунтаваныя. Мы іх будзем няўхільна абараняць і дабівацца паважлівых адносін да сябе з боку нашых саюзнікаў і партнёраў», — рэзюмаваў Лукашэнка.

БЕЛТА

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру