Амір Абдалахіян заявіў, што Іран сур'ёзна занепакоены становішчам сваіх грамадзян на беларуска-літоўскай мяжы. Ён запатрабаваў, каб супрацоўнікі консульства Беларусі і памежнікі дапамаглі вызначыць месцазнаходжанне іранцаў на мяжы і аказалі ім медыцынскую дапамогу.

Міністр замежных спраў заклікаў урад Беларусі прадаставіць амбасадзе Ірана ў Мінску доступ да сваіх грамадзян, каб тыя маглі дапамагчы вярнуцца іранцам у сваю краіну.

Амір Абдалахіян сказаў, што ў сацыяльных сетках распаўсюджваюцца трывожныя навіны аб становішчы гэтых людзей. Ён заклікаў Беларусь да максімальнага супрацоўніцтва, асабліва яе памежнікаў, з мэтай аказання дапамогі грамадзянам Ірана.

Уладзімір Макей у размове пацвердзіў гатоўнасць Мінска аказаць максімальную дапамогу ў гэтых пытаннях і падтрымліваць цесныя кантакты з пасольствам Ірана ў Мінску.

Што да высвятлення становішча іранцаў, якія захраслі на беларуска-літоўскай мяжы, то Макей запэўніў, што неадкладна запытае інфармацыю ў адпаведных органаў Беларусі на гэты конт.

Амір Абдалахіян і Макей дамовіліся працягваць кансультацыі да таго часу, пакуль іранскія грамадзяне, якія апынуліся на мяжы, не будуць знойдзеныя і ім не будзе аказана дапамога.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?