Як распавёў міністр, ужо каля 2,9 мільёна беларусаў атрымалі хаця б адзін кампанент вакцыны. «У абароце цяпер знаходзіцца мільён доз першых кампанентаў розных вакцын, таксама мы плануем атрымаць яшчэ пастаўку. Такім чынам, мяркую, што да заканчэння гэтага года мы будзем мець лічбу ў 5 мільёнаў вакцынаваных. Гэта дазволіць нам спыніць эпідпрацэс», — сказаў Дзмітрый Піневіч.

Такі прагноз падаецца больш чым аптымістычным, калі ўлічыць, што, паводле афіцыйных даных, вакцынацыя насельніцтва Беларусі ад каранавіруса пачалася амаль 10 месяцаў таму, 29 снежня 2020 года, калі ў краіну паступіла першая партыя расійскай вакцыны «Спутнік V».

Таксама ён падкрэсліў, «што тычыцца кітайскай вакцыны, яна цяпер у большай ступені накіравана на прышчэпку цяжарных і мам, якія кормяць дзяцей. Яна ёсць, накіравана ў рэгіёны. Праблем з кітайскай вакцынай няма».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?