Эміліяна Сала ў жоўтай форме. Фота commons.wikimedia.org

21 студзеня 2019 года па свеце разляцелася вестка пра падзенне самалёта, у выніку якога загінуў малады аргенцінскі футбаліст Эміліяна Сала. Яшчэ адной ахвярай катастрофы, акрамя гульца Cardiff City, стаў пілот самалёта Дэвід Ібатсан. Самалёт выконваў прыватны чартарны рэйс з французскага Нанта ў сталіцу Уэльса Кардыф.

Амаль праз тры гады пасля трагедыі суд горада Кардыф вынес абвінавачванне па справе. 67-гадовы бізнэсмен Дэвід Хендэрсан, які арганізаваў апошні для Салы палёт, быў прызнаны вінаватым у тым, што ён падверг небяспецы паветранае судна, піша Sky News.

Хендэрсан займаўся арганізацыяй палёту разам з агентам Салы Уільямам Макеем. Менавіта бізнэсмен звярнуўся да Ібатсана з просьбай пілатаваць самалёт гульца. Пры гэтым Ібатсан, які рэгулярна працаваў пілотам па запытах Хендэрсана, не меў ліцэнзіі камерцыйнага пілота і не быў дастаткова кваліфікаваны, каб лятаць уначы. У дазволу Ібатсана на кіраванне самалётам Piper PA-46 Malibu скончыўся тэрмін дзеяння, але менавіта на судне такога тыпу пілот адвозіў Эміліяна Салу ў Кардыф.

Стала вядома, што калі Хендэрсан атрымаў звесткі пра падзенне самалёта, ён адаслаў некалькім людзям паведамленні з просьбай захоўваць маўчанне. Бізнэсмен папярэдзіў, што, калі яго не паслухаюцца, гэта «адкрые банку з чарвякамі».

Хендэрсан быў выпушчаны на волю пад залог. 12 лістапада пройдзе пасяджэнне суда, на якім абвесцяць вырак бізнэсмену. Яго можа чакаць да пяці гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў тым, што ён падверг небяспецы самалёт. Яшчэ адно абвінавачванне, звязанае са «спробай везці пасажыра без належнага дазволу».

28-гадовы Сала гуляў на пазіцыі нападаючага ў клубе «Нант» вышэйшай лігі французскага футбольнага чэмпіянату. За некалькі дзён да гібелі аргенцінец перайшоў у брытанскі «Кардыф Сіці», але згуляць у новай камандзе так і не паспеў. У памяць Салы яго першы клуб «Сан-Марцін дэ Прагрэса» перайменаваў свой стадыён у яго гонар.

Апублікаваны даклад аб парушэннях у беларускім футболе

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?