ANADOLU AGENCY VIA GETTY IMAGES

Серыял заснаваны на кнізе Алана Коўэла «Апошні шпіён», якая апавядае гісторыю Аляксандра Літвіненкі, атручанага ў 2006 годзе ў Брытаніі радыеактыўным ізатопам палонію-210.

Камбербэтч сыграе Літвіненку, а таксама выступіць выканаўчым прадзюсарам. Шоўранерам стаў Дэвід Скарпа («Чалавек у высокім замку»).

Бенедыкт Камбербэтч ужо ўдзельнічаў у некалькіх знакавых тэлепраектах: ён сыграў у серыяле «Шэрлак» ад Бі-бі-сі, міні-серыяле «Патрык Мэлроўз» ад Showtime, заснаваным на цыкле аўтабіяграфічных раманаў Эдварда Сэнт-Обіна, доктара Стрэнджа ў кінасусвеце Marvel.

Камбербэтч быў намінаваны на «Оскар» за ролю ў драме «Гульня ў імітацыю», дзе ён сыграў геніянальнага матэматыка Алана Ц'юрынга, абвіначанага ў пачатку 1950-х у гомасэксуалізме.

«Я ўзяў камеру і апынуўся пад сценамі Акрэсціна». Рэжысёр Андрэй Куціла зняў новы фільм пра беларусаў, дзе кожны знойдзе сябе

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?