«Часта пытаюцца, ці трэба прышчапляцца тым, хто перахварэў. Адказ адназначны: трэба. Калі чалавек не хоча ісці праз два тыдні, хай гэта будзе праз месяц, паўтара месяца, у больш позні тэрмін, але гэта абавязкова трэба рабіць. Не трэба адкладаць у доўгую скрыню пытанні, звязаныя з вакцынацыяй», — сказаў Ігар Карпаў.

Гаворачы аб неабходнасці вакцынавацца людзям, якія перанеслі інсульт, іншыя сардэчна-сасудзістыя захворванні і знаходзяцца ў даволі цяжкім стане, прафесар падкрэсліў: прышчапіцца ім таксама варта. Ігар Карпаў заўважыў, што ў гэтым выпадку магчымыя пабочныя эфекты непараўнальныя з рызыкамі самога захворвання на COVID-19. Пасля прышчэпкі можа быць аднадзённы, у крайнім выпадку двухдзённы ўздым тэмпературы. Калі ж не вакцынавацца, ёсць рызыка цяжка захварэць, асабліва гэта небяспечна для пажылых людзей.

Гаворачы аб вакцынацыі дзяцей, прафесар заўважыў, што многія краіны зараз ідуць на гэта. «Назапашана дастаткова шмат даных. Я думаю, што і мы прыйдзем да гэтага таксама», — сказаў ён.

Ігар Карпаў выказаўся і аб іншых мерах прафілактыкі. Не страцілі актуальнасці маскі. «Наадварот, у перыяд павышэння захворвання яны надзвычай патрэбныя. Калі ёсць рашэнне не штрафаваць за іх адсутнасць, гэта не значыць, што іх не трэба насіць. Перш за ўсё трэба адчуваць адказнасць за сваё здароўе і здароўе блізкіх людзей», — адзначыў ён.

Зрэшты, па словах загадчыка кафедры, маску трэба насіць правільна, у многіх жа яна не закрывае нос.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0