На гэтым тыдні ў сям’і Ліліі і Віктара Лукашэнкаў нарадзілася дачка.
Маці з малой знаходзяцца ў радзільні 5‑й клінічнай бальніцы. Для іх выдзеленая асобная палата ў агульным крыле.
Гэта ўжо трэцяе дзіця ў сям’і старэйшага сына кіраўніка Беларусі — у іх ёсць старэйшыя дачка Вікторыя і сын Аляксандр.
Хоць у Мінску ёсць клінікі з нашмат лепшымі ўмовамі для парадзіх, Віктар і Лілія традыцыйна аддаюць перавагу радзільні 5‑й клінічнай бальніцы, што месціцца ў будынку сярэдзіны мінулага стагоддзя. Тут з’явіліся на свет усе іх дзеці.
У сярэдняга сына прэзідэнта Беларусі — Дзмітрыя Лукашэнкі — дзве дачкі: Настасся і Дар’я.
Такім чынам, паводле наяўнай у адкрытым доступе інфармацыі, цяпер у Аляксандра Лукашэнкі пяць унукаў.
Звесткі пра асабістае жыццё і сем'і вышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў у Беларусі закрытыя.
Лілія і Віктар Лукашэнкі, фота Народнай волі.