Звесткі аб багацці Маска прыводзіць рэйтынг Forbes, што абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу. Багацце Маска аказалася на ўзроўні $308,5 млрд.

Рост багацця Маска пачаўся на фоне падаражэння акцый Tesla на біржы NASDAQ.

Ілан Маск з'яўляецца найбагацейшым чалавекам планеты ўжо амаль тыдзень. Падняцца на першы радок, выціснуўшы заснавальніка Amazon Джэфа Безаса, ён змог таксама дзякуючы росту акцый Tesla.

Рынкавая капіталізацыя Tesla ўпершыню ў гісторыі дасягнула $1 трлн. Гэтаму спрыяла тое, што кампанія Маска атрымала найбуйнейшы заказ на электрамабілі ад сэрвісу арэнды Hertz (на 100 тысяч адзінак).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0