Міліцыя паведамляе, што незаконнае ўзнагароджанне паступалі за станоўчае вырашэнне пытання па пастаўцы мясной прадукцыі на іх адрас.

Напрыклад, за кілаграм ялавічыны пара атрымлівала дадаткова наяўнымі ад 5 да 10 капеек. Сума залежала ад аб'ёму тавару.

Паводле інфармацыі АБЭЗ Барысаўскага РАУС, агульная сума хабараў склала не менш за 12 тысяч рублёў. Грошы заўсёды забіраў мужчына ў загадзя абумоўленых месцах у Барысаве і Жодзіне.

Распачата крымінальная справа за атрыманне хабару, здзейсненае групай асоб па папярэдняй змове. Дома ў фігурантаў падчас ператрусу выяўлена і канфіскавана амаль 8 тыс. даляраў.

«За кілаграм мяса плоціцца 20 цэнтаў зверху наяўнымі». Як працуюць «шэрыя схемы» мясакамбінатаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0