«Другога лістапада з 14.00 у рамках Дамовы аб аказанні аварыйнай дапамогі Беларусь пачала пастаўкі электраэнергіі ў энергасістэму Украіны магутнасцю 500 МВт. Пастаўкі ажыццяўляюцца па запыце ўкраінскага боку», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы міністэрства.

Падкрэсліваецца, што «аб доўгатэрміновых камерцыйных кантрактах, акрамя падпісаных раней, у дадзеным выпадку гаворкі не ідзе». «Пастаўкі будуць ажыццяўляцца да 21.00», — удакладнілі ў прэс-службе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0