Кацярына Зарэцкая кажа, што адсутнасць падатку на першую кватэру — льгота, якой больш у свеце няма. 

— Мы вывучылі заканадаўствы розных дзяржаў. Такая льготы (г. зн. магчымасць не плаціць падатак за першую кватэру) няма ні ў адной краіне, — падкрэсліла яна.

Па словах Зарэцкай, паколькі законапраект аб зменах у Падатковы кодэкс, распрацоўшчыкам якога з'яўляецца Мінфін, яшчэ не прыняты, казаць аб канчатковым рашэнні пакуль рана. 

Зараз падатак на нерухомасць плацяць тыя, хто валодае двума і больш кватэрамі. Колькі канкрэтна ў іх аб'ектаў нерухомасці — такой статыстыкі няма. Але больш чым двума валодаюць больш за 215 тыс. падаткаплацельшчыкаў Беларусі.

Законапраектам прадугледжана, што з 1 студзеня 2022 года фізічныя асобы, якія маюць ва ўласнасці або якія прынялі па спадчыне жылыя памяшканні ў шматкватэрным або блакаваным жылым доме (долі ў праве ўласнасці або ў спадчыне на маёмасць), становяцца плацельшчыкамі падатку на нерухомасць.

Сума, якая падлягае выплаце, вызначаецца зыходзячы з разліковага кошту 1 м2 тыпавога будынка на 1 студзеня, агульнай плошчы жылога памяшкання і стаўкі падатку ў памеры 0,1 %.

Так, напрыклад, падатак на нерухомасць на стандартную кватэру плошчай 60 м2 у год складзе ад 27 рублёў у райцэнтрах і да 48,6 рубля ў Мінску. Гэта супастаўна з падатковай нагрузкай на ўладальнікаў жылых дамоў.

Колькі ж атрымае бюджэт дадатковых грошай? Нават калі палічыць па высокім мінскім тарыфе, то атрымаецца 73 млн рублёў. Ці ёсць сэнс дзеля такіх грошай уладам рызыкаваць рэштай сваіх прыхільнікаў, невядома. 

Міністэрству аховы здароўя з «рэзервовага фонду прэзідэнта» выдзеляць 140 млн рублёў. Шмат гэта ці не?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0