«Наша Ніва» звязалася з бацькамі Ірыны Слаўнікавай. Маці кажа, што пра галадоўку ў камеры інфармацыі ў яе няма.

Але перадачы Ірына сапраўды не атрымлівала, бо іх проста не бяруць — спасылаюцца на каранцін. Па той жа прычыне, да журналісткі не можа трапіць і адвакат.

Але мама Ірыны ўсё роўна збіраецца ехаць на Акрэсціна з перадачай, спадзеючыся, што возьмуць хаця б сродкі гігіены. «Паспрабаваць трэба», — уздыхае жанчына.

Журналістку Ірыну Слаўнікаву затрымалі 30 кастрычніка разам з мужам пасля вяртання з адпачынку непасрэдна ў мінскім аэрапорце. Абаіх асудзілі на 15 сутак за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0