Ён быў затрыманы 30 сакавіка ў весцы Жылічы і абвінавачаны ў «наўмысных дзеяннях, скіраваных на рэабілітацыю і апраўданне нацызму» за намаляваны партрэт беларускага антысавецкага партызана пасляваенных часоў (арт. 130)
Напрыканцы верасня стала вядома, што Алесь Пушкін адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні.
— Сказаў, што нічога дрэннага не рабіў і падпісваць ніякіх прашэнняў не будзе, — перадавала словы мастака адвакатка.
У турме мастак малюе партрэты сукамернікаў і піша п'есу.