— Што тычыцца антываксераў, якія для сябе вырашылі не прышчапляцца ні пад якой умовай, то я хачу спытаць, ці гатовыя яны ўскладаць на сябе адказнасць за сваіх сваякоў. Як вы будзеце сябе паводзіць, калі вашы мама ці тата, гледзячы на вас, не прышчэпяцца, і ўсё скончыцца жаласна? Як будзеце сябе адчуваць? — сказаў Шаўцоў. — Варта разумець, што ёсць пляцоўкі, якія заклікаюць да таго, каб людзі не вакцынаваліся. Камусьці гэта выгадна. Калі разважаць з эканамічнага пункту гледжання, то, пакуль дзяржава змагаецца з той ці іншай хваляй каранавіруснай інфекцыі, ёсць вялікая колькасць хворых, якія некаторы час будуць непрацаздольныя. Таму яны не вырабяць неабходнай колькасці прадукцыі, не акажуць станоўчы эфект на ВУП і гэтак далей. Калі не будзе гэтай праблемы, то эканоміка будзе развівацца так, як і развівалася.

Таксама Шаўцоў спыніўся на сітуацыі ў дзяржавах, дзе большая частка насельніцтва вакцынаваная. Спецыяліст падзяліўся інфармацыяй, атрыманай ад яго дацкага калегі, які распавёў, што ў Даніі 86 % прышчэпленых, праблем з каранавіруснай інфекцыяй няма.

— Не ва ўсіх краінах Еўропы ўсё так радасна. Мы бачым гэта па пратэсных настроях у Прыбалтыцы, Германіі, ЗША, дзе людзі выходзяць дзясяткамі тысяч, — адзначыў суразмоўца. — Данія — сама па сабе маленькая краіна, больш кіраваная, чым 50-мільённыя краіны. Там змаглі данесці, што неабходна прышчапляцца. Мой калега распавёў, што датчане працягваюць хварэць на кавід, але ў стацыянары з каранавіруснай пнеўманіяй паступаюць адзінкі, як правіла, з ліку непрышчэпленых.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?