У Беларусі ўжо больш за 3 мільёны 22 тысяч чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 2 мільёны 332 тысячы прайшлі поўны курс вакцынацыі.

У Мінску поўную вакцынацыю прайшлі, паводле Міністэрства аховы здароўя, больш за 463,5 тысячы чалавек, у Гомельскай вобласці — больш за 424,9 тысячы, а ў Брэсцкай — больш за 293 тысячы. У аўтсайдарах па гэтым паказчыку значацца Віцебская і Гродзенская — больш за 242,1 тысячы і 275,7 тысячы адпаведна. У Мінскай вобласці поўную вакцынацыю прайшлі больш за 287,7 тысячы, а ў Магілёўскай — больш за 285,6 тысячы.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?