Паведамленні з паметкай «sponsored» размяшчаюцца ў многіх буйных каналах пад апошнім допісам. У асноўным яны рэкламуюць новыя малавядомыя тэлеграм-каналы.
Адміністратары паведамляюць, што не бачаць, якія менавіта рэкламныя пасты з'яўляюцца ў іх у каналах, а таксама скардзяцца, што не могуць паўплываць на характар рэкламы, якая размяшчаецца ў іх.
Заснавальнік месенджара паабяцаў, што рэклама з'явіцца толькі ў вялікіх тэлеграм-каналах з больш чым тысячай падпісчыкаў і не будзе паказвацца ў чатах і групах. Таксама ён заявіў, што ў карыстальнікаў з'явіцца магчымасць адключаць рэкламныя аб'явы ў Telegram.
0
0
0
0
0
0