Пра гэта паведаміў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч ў эфіры «Беларусь 1».

«Агульны аб'ём вытворчасці электрычнай энергіі склаў 4,6 млрд кВт·г. гэта дазволіла замясціць каля 1,3 млрд куб. м прыроднага газу. Штодня на атамнай электрастанцыі вырабляецца 28 млн кВт·г электраэнергіі — гэта прыкладна 25% ад агульнага аб'ёму вытворчасці электрычнай энергіі ў краіне, — распавёў Віктар Каранкевіч. — З улікам уводу ў эксплуатацыю другога энергаблока, або станцыі ў цэлым, агульны аб'ём вытворчасці электрычнай энергіі складзе каля 18,5 млрд кВт·г у год з тэрмінам эксплуатацыі 60 гадоў з магчымасцю яго падаўжэння да 100 гадоў з улікам існуючай практыкі падаўжэння працы рэактарных установак».

Міністр нагадаў, што другі энергаблок будзе ўведзены ў прамысловую эксплуатацыю ў 2022 годзе. «Да канца гэтага года плануецца перайсці да этапу так званага фізічнага пуску-гэта загрузка свежага ядзернага паліва ў актыўную зону рэактара на другім энергаблоку», — адзначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0