Пра гэта ў панядзелак паведаміў старшыня канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў, піша ТАСС.

«Мы ўжо пераарыентавалі нашы пастаўкі на парты Расійскай Федэрацыі. Мы ацэньваем па выніках года, што пры планах дзесьці 1,7 млн тон мы выйдзем па факце на пастаўкі не менш за 2,3 млн тон».

Па словах Рыбакова, для беларускага боку «на сённяшні дзень гэта выгадна». Разам з тым старшыня канцэрна адзначыў, што Мінск не пакідае і маніторынг прыбалтыйскага кірунку. «Пры неабходнасці будзем працаваць і там. Пэўная праца там таксама ідзе па асобным грузапатоках», — дадаў ён.

У лютым Беларусь і Расія падпісалі міжурадавае пагадненне аб арганізацыі супрацоўніцтва ў галіне перавозкі і перавалкі беларускіх нафтапрадуктаў, прызначаных на экспарт у трэція краіны, праз расійскія марскія парты. Сам экспарт пачаўся з сакавіка. Раней асноўны аб'ём беларускага экспарту нафтапрадуктаў ішоў праз парты краін Балтыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0