Яна кажа, што за доўгае жыццё хварэла мала. Мабыць, таму што шмат працавала, вяла здаровы лад жыцця, прыслухоўвалася да парад медыкаў, паведамляюць vitvesti.by.
Медработнікі Лынтупскай паліклінікі, папярэдне абследаваўшы пацыентку і не выявіўшы супрацьпаказанняў, зрабілі прышчэпку. Некалькі дзён доктар Раман Лагунёнак назіраў за жанчынай. Як кажа сядзелка Валянціны Іванаўны, ускладненняў доктар не выявіў. Другі этап вакцынацыі Валянціна Рыбцова пройдзе згодна з графікам — у лістападзе.