У дакуменце гаворыцца, што з лістапада пастаўкі электраэнергіі ў аб'яднаную энергасістэму (АЭС) Украіны ажыццяўляцца не будуць.
Такі ліст атрымалі некалькі ўдзельнікаў рынку, у тым ліку дзяржаўны «Энергаатам». У той жа час невядома, ці атрымалі яго ўсе ўдзельнікі рынку. То-бок магчыма, што імпартаваць зможа толькі адна або некалькі кампаній.
Верагодна, пастаўкі могуць спыніцца ўжо 9 лістапада, улічваючы дату ліста 8 лістапада.
Паводле Укрэнерга, Украіна 8 лістапада імпартуе з Беларусі 400 МВт·г электраэнергіі ў аб'яднаную энергасістэму.
Па словах дэпутата Яўгена Шаўчэнкі, рашэнне абумоўлена адсутнасцю эканамічнай выгады для экспарту электраэнергіі ў Украіну.