15:39

Сітуацыю на беларуска-польскай мяжы абмеркавалі сёння Лукашэнка і Пуцін.

13:06

Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў выказаў спадзеў, што сітуацыя на мяжы Беларусі і Польшчы не прывядзе да пагроз для бяспекі Расіі.

Ён дадаў, што Мінск і Масква знаходзяцца ў пастаянным кантакце, у тым ліку па лініі спецслужбаў. «Таму, вядома, абмен інфармацыяй ідзе», - сказаў Пяскоў.

Каментуючы сітуацыю з мігрантамі на мяжы Польшчы і Беларусі, Пяскоў заявіў, што самае галоўнае — жыццё і здароўе людзей.

«Сітуацыя, безумоўна, напружаная, трывожная — гэта патрабуе адказных паводзін усіх бакоў, якія маюць да гэтага дачыненне.

І, вядома, у дадзенай сітуацыі самае галоўнае, усё ж такі, жыццё і здароўе тых людзей, вялікай колькасці людзей, якія скапіліся ля мяжы — яны патрабуюць пропуску праз мяжу, спрабуюць пранікнуць праз мяжу, яны патрабуюць прытулку ў Польшчы, на тэрыторыі Польшчы — многія адкрыта пра гэта кажуць. Мы вельмі ўважліва назіраем за гэтым», — цытуе Пяскова ria.ru.

12:43

Польскія спецслужбы ацэньваюць колькасць мігрантаў, якія сабраліся на мяжы з Беларуссю, у 3-4 тысячы чалавек

Такую лічбу ў эфіры польскага радыё назваў прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужб Польшчы Станіслаў Жарын.

«Учора мы падлічылі, што ў раёне мяжы з Польшчай можа быць каля 4000 мігрантаў. Гэта мігранты, якія знаходзяцца пад кантролем беларусаў, учора яны падзяліліся на розныя групы, разбілі лагеры на начлег і, як я мяркую, гэтую групу папоўняць яшчэ людзі, якія прыедуць з Мінска да нашай мяжы», — сказаў Жарын.

Усяго, паводле яго слоў, у Беларусі могуць знаходзіцца да 12-15 тысяч чалавек, якія хочуць трапіць у Еўрасаюз. Жарын дадаў, што эскалацыя на мяжы будзе доўгатэрміновай.

12:11

Delfi паведаміла, што ўначы сотні нелегалаў перакінулі да мяжы з Літвой, у раён вёскі Кадыш.

Групу з 500 чалавек сюды даставілі з таго месца, дзе напярэдадні сабралася вялікая група мігрантаў ля мяжы з Польшчай. Нелегалы разбілі лагер ля літоўскай мяжы, некаторыя з іх групамі спрабавалі прабрацца на літоўскую тэрыторыю мінулай ноччу (усяго за мінулыя суткі на тэрыторыю краіны спрабавалі трапіць 73 нелегалы). А з 24.00 да 8.00 9 лістапада ў Літву спрабавалі прайсці 82 мігранты.

11:05

Мінабароны Беларусі адказала на прэтэнзіі Польшчы аб міграцыйным крызісе

09:59

Памежнікі ў Гродзенскім раёне працягваюць несці службу ва ўзмоцненым рэжыме. На выездзе з Гродна стаіць кантроль — ва ўсіх правяраюць дакументы.

09:40

МУС не бачыць парушэнняў заканадаўства мігрантамі: «Мы гатовы прыняць усіх»

08:30

З польскага боку памежнікі, паліцыя, войскі тэрытарыяльнай абароны ўсю ноч вартавалі мяжу.

На відэа чуваць смех і размовы. Уначы тэмпература апускалася да мінус двух градусаў. Ніякіх спробаў з боку мігрантаў паўтарыць прарыў мяжы не было.

«Суседзі могуць пайсці на часовую блакаду межаў нават у гандлёвых мэтах». Да чаго яшчэ можа прывесці абвастрэнне міграцыйнага крызісу?

Новае абвастрэнне на мяжы: што не так з аргументамі лукашэнкаўцаў?

Больш за 2000 мігрантаў спрабавалі прарвацца праз беларуска-польскую мяжу. Што там адбывалася?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0