Таргі павінны адбыцца 6 снежня.
За комплекс просяць 23 600 рублёў. Належыць комплекс і тэрыторыя вакол яго прадпрыемству «Інтэграл». Разам з сядзібным комплексам даецца права арэнды 1,3 гектара зямлі на мяжы з Еўрасаюзам на беразе Дзвіны.
Пакупнік павінен будзе на працягу месяца пасля набыцця падпісаць ахоўнае абавязацельства і забяспечыць захаванасць сядзібы, бо яна з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
