Уначы да мяжы з Літвой перакінулі сотні нелегальных мігрантаў, якія ўначы разбілі лагер на беларускім баку, каля мяжы, побач з Капчамесцкай пушчай, каля населенага пункта Кадыш (Гродзенскі раён), піша Delfi.
Групу з 500 чалавек сюды даставілі з таго месца, дзе напярэдадні сабралася вялікая група мігрантаў ля мяжы з Польшчай, паведамляе Delfi.
Нелегалы разбілі лагер ля літоўскай мяжы, некаторыя з іх групамі спрабавалі прабрацца на літоўскую тэрыторыю мінулай ноччу (усяго за мінулыя суткі на тэрыторыю краіны спрабавалі трапіць 73 нелегалы). А з 24.00 да 8.00 9 лістапада ў Літву спрабавалі прайсці 82 мігранты.
Адзначаецца, што да вёскі Кадыш мігрантаў прывезлі на ваенных машынах, іх праінструктавалі, каб уначы ішлі ў Літву. Для гэтага мігранты павінны былі падзяліцца на групы па 20-25 чалавек і чакаць далейшых указанняў. Пазней ім загадалі разбіцца на групы па 5-7 чалавек. Самі нелегалы распавялі журналісту Delfi, што вайскоўцы позна ўвечары сілай пасадзілі 500 мігрантаў у вайсковыя грузавікі і павезлі ў невядомым кірунку.
«Было цёмна, калі з'явілася шмат вайскоўцаў. Мы з нядзелі знаходзіліся ля польскай мяжы, каля АЗС. Вайскоўцы былі там з абеду ў панядзелак, яны былі з сабакамі, узброеныя. Увечары іх стала яшчэ больш, на іх была іншая ўніформа, як у салдат. Тых, хто быў не ў цэнтры лагера, пасадзілі ў вялікія машыны, усіх —дзяцей, сем'і, 500 чалавек. Загадалі сесці, сказалі, што павязуць у Польшчу. Людзі плакалі, прасілі нікуды іх не везці, не аддзяляць ад лагера і блізкіх. Тады пачалі страляць у паветра. Нас пасадзілі ў машыны і каля гадзіны кудысьці везлі», — распавялі нелегалы журналісту Delfi.
Сітуацыя на мяжы. Што вядома на ранак 9 лістапада
Урад Літвы прыняў рашэнне ўвесці рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю
-
У Расіі былы ўдзельнік вайны ва Украіне зарэзаў двух сабутэльнікаў і спаліў кватэру, дзе адбывалася застолле
-
У Тбілісі ў знак пратэсту прыпыніў працу рэстаран, папулярны ў лідараў «Грузінскай мары»
-
«Сітуацыя блізкая да катастрофы», а «такі мог быць зімовы курорт!». Расійскія ваенкары пра наступ паўстанцаў у Сірыі
Каментары