Беларусь і Расія падпісалі пратакол аб цэнах на газ на 2022 год. Але кошт пакуль невядомы
Міністры энергетыкі Беларусі і Расіі Віктар Каранкевіч і Мікалай Шульгінаў 9 лістапада ў Маскве падпісалі пратакол аб унясенні змен у міжурадавае пагадненне аб парадку фарміравання цэн (тарыфаў) пры пастаўцы прыроднага газу ў Беларусь і яго транспарціроўцы.
Канкрэтны ўзровень цаны на газ зафіксуюць у сумесным дакуменце з «Газпрамам» зыходзячы з умоў 2021 года, паведамляе Мінэнерга.
Сёлета Мінск атрымліваў расійскі газ па 128,5 даляра за тысячу кубаметраў. Уладзімір Пуцін па выніках сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам 9 верасня заявіў, што ў 2022 годзе цана застанецца ранейшай.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ