На фоне збору тысяч мігрантаў на знешняй мяжы ЕС з Беларуссю міністр унутраных спраў ФРГ Хорст Зеехофер заклікаў Еўрасаюз аказаць падтрымку Польшчы і Нямеччыне.
«Польшчы ці Нямеччыне ў адзіночку не справіцца. Згуртавацца павінны ўсе краіны ЕС, паколькі Аляксандр Лукашэнка спрабуе выкарыстаць лёсы ўцекачоў, каб дэстабілізаваць Захад», — заявіў ён у інтэрв'ю газеце Bild, паведамляе Deutsche Welle.
«Мы павінны дапамагчы польскаму ўраду ва ўсталяванні парадку на знешняй мяжы. Гэта па сутнасці справа Еўракамісіі, і я заклікаю яе прыняць меры», — сказаў Зеехофер.
Са слоў Зеехофера, Польшча пакуль што рэагуе правільна на сітуацыю. Кіраўнік МУС Нямеччыны вітаў узвядзенне сцяны на мяжы з Беларуссю і заклікаў дапамагчы Польшчы ў яе ўзвядзенні.
«Мы не можам крытыкаваць іх за тое, што яны абараняюць знешнюю мяжу ЕС дапушчальнымі сродкамі. Натуральна, не з дапамогай агнястрэльнай зброі, але з дапамогай іншых сродкаў, наяўных у іх у распараджэнні», — сказаў ён.
Са свайго боку парламенцкі статс-сакратар у МУС Нямеччыны Штэфан Маер прапанаваў Варшаве накіраваць у Польшчу нямецкіх паліцэйскіх для аховы мяжы.
«Мы прапануем Польшчы любую дапамогу, каб адбіць напад на мяжы з Беларуссю. Нямеччына можа вельмі хутка адправіць у Польшчу паліцэйскіх для аказання садзейнічання, калі Польшча пажадае гэтага», — сказаў ён у інтэрв'ю газеце Bild.
-
У Расіі былы ўдзельнік вайны ва Украіне зарэзаў двух сабутэльнікаў і спаліў кватэру, дзе адбывалася застолле
-
У Тбілісі ў знак пратэсту прыпыніў працу рэстаран, папулярны ў лідараў «Грузінскай мары»
-
«Сітуацыя блізкая да катастрофы», а «такі мог быць зімовы курорт!». Расійскія ваенкары пра наступ паўстанцаў у Сірыі
Каментары