«Мы бачым, што адказна працуюць беларускія спецыялісты. Спадзяёмся, што ніякім чынам гэта не прыме форму, якая будзе з'яўляцца пагрозай для нашай бяспекі», — сказаў Пяскоў.

Ён дадаў, што Мінск і Масква знаходзяцца ў пастаянным кантакце, у тым ліку па лініі спецслужбаў. «Таму, вядома, абмен інфармацыяй ідзе», — сказаў Пяскоў.

Каментуючы сітуацыю з мігрантамі на мяжы Польшчы і Беларусі, Пяскоў заявіў, што самае галоўнае — жыццё і здароўе людзей, што там сабраліся.

«Сітуацыя, безумоўна, напружаная, трывожная — гэта патрабуе адказных паводзін усіх бакоў, якія маюць да гэтага дачыненне.

І, вядома, у гэтай сітуацыі самае галоўнае, усё ж такі, жыццё і здароўе тых людзей, вялікай колькасці людзей, якія сабраліся ля мяжы — яны патрабуюць пропуску праз мяжу, спрабуюць пранікнуць праз мяжу, яны патрабуюць прытулку ў Польшчы, на тэрыторыі Польшчы — многія адкрыта пра гэта кажуць. Мы вельмі ўважліва назіраем за гэтым», — цытуе Пяскова ria.ru.

Сітуацыя на мяжы. Што вядома на дадзены момант

Delfi: Сотні нелегалаў перакінулі на мяжу з Літвой

Нямеччына просіць ЕС аб дапамозе ў вырашэнні крызісу на беларуска-польскай мяжы

«Суседзі могуць пайсці на часовую блакаду межаў нават у гандлёвых мэтах». Да чаго яшчэ можа прывесці абвастрэнне міграцыйнага крызісу?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0