Намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска заявіў, што даныя па заражэнні каранавірусам паказваюць, што чацвёртая хваля пандэміі ў Польшчы набірае абароты. За апошнія суткі былі зафіксаваныя 13 644 новыя інфекцыі, што амаль на дзевяць тысяч больш, чым тыдзень таму.

Міністэрства аховы здароўя краіны паведаміла, што ўчора ад COVID-19 памерлі 58 чалавек, ад працякання кавіду з іншымі захворваннямі — 162 чалавекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0