Фота: Depositphotos

Фота: Depositphotos

На чэрвень 2021 года ў ЗША 42% дзяцей перанеслі COVID-19, а пасля распаўсюду новага штама Delta, мяркуюць навукоўцы, ужо і больш паловы ўсіх дзяцей краіны перахварэлі на новы вірус. Пры гэтым сур’ёзныя ўскладненні настолькі рэдкія сярод дзяцей ад 5 да 11 год, што падчас тэставання вакцыны Pfizer ні ў аднаго дзіцяці з 2186 удзельнікаў эксперыменту не выявілі сур’ёзных захворванняў ад каранавіруса — ні ў той групе, што атрымлівала вакцыну, ні ў той групе, што атрымлівала плацэба.

Вакцынацыя здаровага дзіцяці робіць нізкую рызыку сур’ёзных ускладненняў ад кавіду яшчэ ніжэйшай.

Даследчыкі звяртаюць увагу: калі дзіця ўжо перанесла каранавірус, няма абгрунтаваных прычын яго вакцынаваць.

Справа ў тым, што для такога ўзросту натуральны імунітэт (ад перанесенай хваробы) у 27 разоў больш надзейна абараняе ад будучага заражэння, чым імунітэт ад прышчэпкі.

Выключэнне складаюць толькі дзеці з сур’ёзнымі захворваннямі (напрыклад, тыя, хто пакутуе на атлусценне).

Вакцынаванне без разбору можа прывесці да ненаўмыснай шкоды дзяцей з натуральным імунітэтам.

Пабочных эфектаў ад прышчэпкі сярод дзяцей 5-11 гадоў было надзвычай мала.

На жаль, Pfizer не прадаставіў інфармацыю, ці не назіралася больш пабочкі ў дзяцей, якім зрабілі вакцыну пасля перанесенага каранавіруса пры вялікай колькасці антыцел. Зменшыць пабочны эфект ад вакцыны сярод малых дзяцей можна, расцягнуўшы перапынак між дозамі, лічаць навукоўцы.

Мільёнам амерыканцаў дазволілі цуда-тэрапію ад кавіду. Што пра яе вядома?

Хочаце Pfizer ці Johnson & Johnson? Ёсць «вакцынныя туры»: Польшча, Украіна, Турцыя. Расказваем, колькі яны каштуюць

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0