Дзяніс Коўба. Фота ФК «Крылы саветаў»
«Прашу вашай малітвы за вельмі добрага чалавека, бацьку маіх дзяцей Дзяніса Коўбу. Ён знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане ў рэанімацыі з дыягназам кавід», — паведаміла ў сваім інстаграме былая жонка футбаліста — фотамастачка Надзя Коўба.
Дзяніс Коўба гуляў за віцебскі «Лакаматыў», кіраваградскую «Зорку», чэшскую «Спарту», правёў 247 матчаў за самарскія «Крылы Саветаў» і 35 матчаў за зборную Беларусі.
У 2018 годзе ён вярнуўся ў Віцебск, дзе летась узначаліў дубль мясцовай каманды, якая выступае ў чэмпіянаце Беларусі.