Камітэт рэкамендаваў дазволіць Ronapreve для лячэння каранавіруса ў дарослых і падлеткаў (ад 12 гадоў і вагой не менш за 40 кг), якім не патрабуецца дадатковы кісларод і якія падвяргаюцца падвышанай рызыцы сур'ёзнага цячэння захворвання.

Ronapreve таксама можна выкарыстоўваць для прафілактыкі COVID-19 у людзей ва ўзросце ад 12 гадоў і болей з масай цела не менш 40 кг.

Што тычыцца Regkirona, камітэт рэкамендаваў дазволіць гэтыя лекі для лячэння дарослых з COVID-19, якія не маюць патрэбы ў дадатковым кіслародзе і якія таксама падвяргаюцца падвышанай рызыцы сур'ёзнага захворвання.

Рэкамендацыі накіраваныя ў Еўрапейскую камісію для прыняцця далейшых юрыдычных рашэнняў.

Ronapreve і Regkirona — першыя лекі з монакланальнымі антыцеламі, якія атрымалі станоўчае заключэнне камітэта па лекавых сродках. Раней станоўчае заключэнне атрымаў толькі Veklury (рэмдэсівір).

Монакланальныя антыцелы — гэта бялкі, прызначаныя для прымацавання да пэўнай мішэні, у дадзеным выпадку да бялку-шыпа SARS-CoV-2, які вірус выкарыстоўвае для пранікнення ў клеткі чалавека.

Даследаванні паказалі, што лячэнне ранапрэвам або рэгкіронам значна зніжае колькасць шпіталізацыі і смерцяў у пацыентаў з COVID-19, схільных да цяжкага цячэння хваробы. Іншае даследаванне паказала, што ранапрэў зніжае верагоднасць заражэння COVID-19, калі адзін з членаў сям'і інфікаваны SARS-CoV-2.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?