фота БелаПАН

фота БелаПАН

Адстаўка сербскага спецыяліста Славалюба Мусліна сенсацыяй не стала. Затое для многіх стала нечаканасцю персона новага галоўнага трэнера сталічнага клуба.

Адстаўка, пра якую 56‑гадовы сербскі спецыяліст заявіў на прэс‑канферэнцыі пасля матчу 2‑га кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы ў Тромсё, які мінчукі прайгралі з лікам 1:4, прынята кіраўніцтвам «Дынама».

На старце сезона Муслін заяўляў, што мэта ў каманды — залатыя медалі. Але пасля першага круга «Дынама» адстае ад БАТЭ на 12 балаў, так што шанцаў апярэдзіць барысаўскі клуб няшмат. Дый у Лізе Еўропы Муслін разлічваў на групавую стадыю.

У панядзелак, 27 ліпеня, камандзе быў прадстаўлены новы галоўны трэнер. Ім стаў 27‑гадовы настаўнік дынамаўскага дубля Кірыла Альшэўскі. Гэта самы малады трэнер у гісторыі клуба ды і, відаць, наогул еўрапейскага клубнага футбола.

Яго прызначэнне на пасаду галоўнага трэнера мінскага «Дынама» выглядае сенсацыйным. Але нягледзячы на маладосць, ён сумленны, разумны і сур’ёзны малады чалавек, які пільна сочыць за тэндэнцыямі ў сусветным футболе. Няма сумневаў, што Альшэўскі вырасце ў моцнага і кваліфікаванага трэнера.

Апроч таго, менавіта гульня дынамаўскай моладзі цешыла вока. А ў «Дынама» Альшэўскі перайшоў з дубля БАТЭ, дзе ён быў памочнікам галоўнага трэнера.

Такім чынам Кірыла Альшэўскі стане 19-м трэнерам «Дынама» за дзевяць гадоў.

***

Першы іспыт у Альшэўскага - ужо ў гэту нядзелю, калі адновяцца матчы чэмпіянату Беларусі па футболе. «Дынама» згуляе ў гасцях супраць «Мінска». ФК «Мінск» праводзіць свае матчы на стадыёне «Тарпеда».

Паводле Салідарнасці і football.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0