Прагноз надвор’я ў Беларусі на 28—30 ліпеня.

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 28 ліпеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ноччу па ўсходняй палове Віцебскай вобласці месцамі кароткачасовы дождж. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер паўночна‑заходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7—13°C, днём плюс 20—25°C, у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях да плюс 27°C.

У Мінску 28 ліпеня пераменная воблачнасць, без ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер паўночна‑заходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 10—12°C, днём плюс 22—24°C.

29 ліпеня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу ў паўночна‑заходніх раёнах, днём месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер ноччу слабы, днём заходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 10—16°C, днём плюс 22—28°C.

У Мінску 29 ліпеня воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём магчымы кароткачасовы дождж, навальніца. Вецер ноччу слабы, днём заходні 4—9 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 12—14°C, днём плюс 24—26°C.

30 ліпеня ў Беларусі пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі ў Гомельскай вобласці месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўночны, паўночна‑ўсходні 3‑8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 10—17°C, днём плюс 22—28°C.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0