«Праект рэалізуецца хуткімі тэмпамі. Цяпер знаходзімся на прамежкавай стадыі. Завяршаецца мантаж біятэхналагічнага абсталявання ад вядучага сусветнага вытворцы. У снежні тут будзе закладзена першая валідацыйная серыя. Гэта 10% ад прамысловай серыі, якая паступіць на захоўванне і будзе праверана на стабільнасць.

Калі ўсё будзе добра, то далей пойдуць працэдуры рэгістрацыі ў Беларусі і Расіі. Зыходзячы з графіка, да пачатку лета наступнага года вакцына будзе гатовая да паступлення ў грамадзянскі абарот у Беларусі і на экспартны рынак. Агульны аб'ём яе вытворчасці — больш за 10 млн доз у год, з якіх 4 млн разлічана для Беларусі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0