Getty Images

Getty Images

Гэта азначае, што яны не змогуць пакідаць свае дамы без важкай прычыны, да якіх адносяцца паход на працу, па прадукты, а таксама гэта заняткі спортам на свежым паветры, піша Бі-бі-сі.

Крытыкі гэтай меры лічаць, што ва ўладаў няма рэсурсаў, каб кантраляваць яе выкананне. Акрамя таго, невакцынаваныя аўстрыйцы ўжо даўно не могуць наведваць рэстараны, кінатэатры, салоны прыгажосці і гарналыжныя курорты.

Аднак камісія эпідэміёлагаў пры аўстрыйскім урадзе лічыць, што рэзкі скачок захворвання па ўсёй краіне прадстаўляе сапраўдную пагрозу, і ўвядзенне дадатковых абмежаванняў неабходна.

Пакуль лакдаўн закране толькі некаторыя раёны краіны. З панядзелка ён будзе ўведзены ў Верхняй Аўстрыі — рэгіёне з самым нізкім узроўнем вакцынацыі, які мяжуе з Германіяй і Чэхіяй. На чарзе — федэральная зямля Зальцбург.

Аднак аўстрыйскі канцлер Аляксандр Шаленберг папярэдзіў, што агульнанацыянальны лакдаўн можа таксама стаць непазбежным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0