ТАСС

ТАСС

«Расія гатовая ўсяляк садзейнічаць вырашэнню сітуацыі з мігрантамі, якая склалася на мяжы Беларусі і ЕС, калі ад яе нешта будзе залежаць». Пра гэта паведаміў Уладзімір Пуцін у эфіры тэлеканала «Расія-1», піша ТАСС.

«Калі мы чуем заявы або абвінавачванні на наш адрас, хачу ўсім сказаць: займіцеся сваімі ўнутранымі праблемамі, не перакладайце ні на каго свае ўласныя пытанні, якія падлягаюць вырашэнню вашымі ведамствамі адпаведнага кірунку. Але мы гатовыя ўсяляк садзейнічаць гэтаму [вырашэнню сітуацыі], калі, вядома, ад нас тут што-небудзь будзе залежаць», — сказаў Пуцін.

«Пра тое, што адбываецца на польска-беларускай мяжы, я асабіста даведаўся са СМІ, ніколі не абмяркоўваў гэтае пытанне з Лукашэнкам раней. Толькі вось калі паўстаў гэты крызіс, мы з ім двойчы па тэлефоне размаўлялі», — растлумачыў Пуцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0