Актывісты Маладога Фронту запусцілі ў фантан на плошчы Незалежнасьці каля Чырвонага Касцёла 19 папяровых жураўлікаў.

На іх было напісана «За Свабоду», «За незалежнасць», «За суверэнітэт». Гэтак маладафронтаўцы адзначылі 19‑ую гадавіну прыняцця Дэкларацыі аб сувeрэнітэце.

Таксама маладзёны раздавалі мінакам буклеты «сімвалы Беларусі».

Пасля таго як удзельнікі акцыі разышліся, спецназаўцы пачалі правяраць ўсіх маладых людзей з заплечнікамі.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0