Nord Stream 2

Nord Stream 2

Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце нямецкага рэгулятара, піша Радыё Свабода.

«Пасля пільнага вывучэння дакументацыі Bundesnetzagentur прыйшло да высновы, што сэртыфікаваць апэратара газаправода «Паўночны паток — 2» можна будзе толькі ў тым выпадку, калі гэты аператар будзе арганізаваны ў юрыдычнай форме адпаведна нямецкаму заканадаўству», — адзначаецца ў паведамленні.

Цяпер кампанія-аператар «Паўночны паток — 2» базуецца ў Швейцарыі. У Нямеччыне створана яе даччыная кампанія для кіравання нямецкай часткай газаправоду. Паводле Федэральнага агенцтва, гэтая даччыная кампанія мусіць яшчэ стаць уладальніцай і аператарам нямецкай часткі газаправоду, і толькі пасля гэтага павінна выканаць патрабаваньні незалежнага аператара, згодна з законам аб энергетычнай прамысловасці Нямеччыны.

«Працэдура сертыфікацыі застанецца прыпыненай, пакуль асноўныя актывы і чалавечыя рэсурсы не будуць перададзены даччынай кампаніі і Федэральнае агенцтва не зможа праверыць, ці завершана дакументацыя, якую даччыная кампанія мусіць падаць паўторна. Калі гэтыя патрабаванні будуць выкананыя, Федэральнае агенцтва зможа аднавіць сертыфікацыю ў апошнія чатыры месяцы, як гэта прадугледжана ў законе, і падрыхтаваць праект рашэньня і перадаць яго ў Еўрапейскую камісію для заключэння», — патлумачылі ў Федэральным агенцтве Нямеччыны па сетках.

Пра часовае спыненне працэдуры Bundesnetzagentur загадзя паінфармавала Федэральнае міністэрства эканомікі і энергетыкі (BMWi) і Еўрапейскую камісію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0