Як агенцтва тлумачыць прычыну? Пачаў дзейнічаць закон «Аб абароне персанальных даных», прыняты вясной. Такім чынам, з 15 лістапада персанальныя даныя грамадзян і індывідуальных прадпрымальнікаў, якім належыць нерухомасць, больш не будуць адлюстроўвацца. 

Дзяржслужачыя абавязаныя штогод падаваць дэкларацыі аб даходах — на сябе і блізкіх сваякоў, аднак да грамадства гэтыя звесткі не даходзяць. Хоць у многіх еўрапейскіх краінах у мэтах барацьбы з карупцыяй гэтыя даныя — адкрытыя. У Беларусі ж лічаць гэта немэтазгодным.

Генпракурор Аляксандр Канюк у свой час заяўляў, што публікацыя такой інфармацыі можа стаць нагодай для злачынстваў супраць маёмасці чыноўнікаў. 

Нагадаем таксама, што сёлета было змененае і крымінальнае заканадаўства ў частцы абароны персанальных даных. З’явіліся два новыя артыкулы:

  • Арт. 203-1 КК: Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных. Важна: калі гаворка ідзе пра распаўсюджванне звестак чыноўнікаў і іх родных, пакаранне больш жорсткае — да 5 год калоніі.
  • Арт. 203-2 КК: Невыкананне мер забеспячэння абароны персанальных даных.

У найбліжэйшы час супрацоўнікі дзяржорганаў, якія маюць доступ да збору і апрацоўкі персанальных даных, павінны прайсці дадатковае навучанне, каб не дапусціць парушэння закона. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0