Напружанасць паміж Ерэванам і Баку застаецца высокай пасля 44-дзённай вайны, якая адбылася летась паміж этнічнымі армянскімі сіламі і азербайджанскай арміяй пры падтрымцы Турцыі, у выніку загінула па меншай меры 6500 чалавек, перамога была за Азербайджанам.

Міністэрства абароны Азербайджана паведаміла аб напружанай сітуацыі на мяжы з Арменіяй, дзе, па інфармацыі ведамства, адбываюцца правакацыі. 

У паведамленні азербайджанскага боку гаворыцца, што армянскія войскі абстрэльвалі пазіцыі азербайджанскай арміі артылерыйскім і мінамётным агнём і што яны знішчылі некаторую армянскую ваенную тэхніку.

Расейскія інфармацыйныя агенцтвы са спасылкай на міністэрства абароны Арменіі паведамілі ў заяве, што Азербайджан выкарыстоўвае артылерыю, стралковую зброю і бранятэхніку ў сутычках на мяжы. 

ТАСС паведамляе, што чацвёра армянскіх салдат былі параненыя.

«Паколькі Азербайджан напаў на суверэнную тэрыторыю Арменіі, мы просім Расію абараніць тэрытарыяльную цэласнасць Арменіі на аснове існуючага пагаднення 1987 года (аб узаемнай абароне) паміж нашымі краінамі», — цытуе агенцтва «Інтэрфакс» словы сакратара Савета бяспекі Арменіі Армена Грыгарана.

У Расеі ёсць вайсковая база ў Арменіі, а таксама міратворчыя сілы ў Нагорна-карабахскім анклаве, дзе разгарнулася леташняя вайна.

Неадкладнага адказу з боку Расеі на армянскі заклік не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0