«Думаю, што ёсць магчымасці вырашыць крызіс, звярнуўшыся і да спадара Лукашэнкі, як толькі што зрабіла Ангела Меркель. Мы павінны гаварыць з чалавекам, які нясе адказнасць за тое, што адбываецца на мяжы», — сказаў прэзідэнт Літвы ў аўторак у інтэрв'ю BBC. Па яго словах, з Беларуссю таксама трэба гаварыць пра гуманітарныя праблемы, выкліканыя гэтым крызісам.

«Нам таксама варта гаварыць пра гуманітарныя праблемы — і не толькі з Польшчай, Латвіяй, Літвой ці з іншымі краінамі Еўрасаюза, але перш за ўсё — з Беларуссю, паколькі яна ў адказе за тое, што адбываецца на яе тэрыторыі», — сказаў Наўседа. Па словах прэзідэнта, таму важна звяртацца ў ведамствы ЕС і патрабаваць ад супольнасці не толькі змяненняў у міграцыйнай палітыцы, але і ўдзелу ў будаўніцтве плота на мяжы з Беларуссю.

«Мы павінны звяртацца ў ведамствы ЕС — не толькі з нагоды палітыкі ў галіне міграцыі і прытулку, але і з нагоды будаўніцтва плота паміж Польшчай і Беларуссю, а таксама паміж Літвой і Беларуссю, таму што цяпер Літва і Польшча абараняюць заходнюю дэмакратыю. Мы стараемся не дазволіць гэтым людзям ісці далей — у Нямеччыну. Мы стараемся рабіць тое, што мы можам зрабіць лепш за ўсё, каб абараніць ЕС», — сказаў кіраўнік літоўскай дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0