«Ты не павінна мець ніякіх ілюзій наконт гэтага «правасуддзя». Таму прымі спакойна гэтае яго прамежкавае, а потым і наступнае «рашэнні». Наша адказнасць за лёс краіны вымагае гэтага, бо іншыя варыянты прывядуць да ўжо вядомага кола падзей, да абрыдлай «рэал-паліцік». Толькі хто ж тут застанецца жыць, пакуль тое кола замкнецца. Значыць, трэба прыняць і вытрымаць, мая родная.

Вельмі хвалююся за твой стан. Калі ласка, вытрымай», — цытуе Марына словы Мікалая з СІЗА.

 Суд над Сяргеем Ціханоўскім, Ігарам Лосікам, Міколам Статкевічам, Уладзімірам Цыгановічам, Дзмітрыем Паповым і Арцёмам Сакавым ідзе ў закрытым рэжыме ў будынку гомельскага СІЗА з 24 чэрвеня.

Адвакаты далі падпіску аб неразгалошванні, таму пра акалічнасці працэсу нічога не вядома. Усім шасці фігурантам справы пагражае да 12—15 гадоў пазбаўлення волі.

«Смехапанарама». Што думаюць пра свой суд фігуранты «справы Ціханоўскага»

«Паўліна пытае, дзе тата». Ігар Лосік за кратамі 500 дзён

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0